Памежны камітэт заявіў пра "кукурузнік", які заляцеў з Латвіі ў Беларусь

Памежны камітэт заявіў пра "кукурузнік", які заляцеў з Латвіі ў Беларусь

Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што паветраную прастору Беларусі парушыў самалёт АН-2, які заляцеў з Латвіі. 

"Лёгкаматорны самалёт АН-2 заляцеў на беларускую тэрыторыю на глыбіню 300 метраў і, абляцеўшы пункт пропуску Урбаны, вярнуўся ў Латвію",гаворыцца ў заяве прэс-службы.

Самалёт АН-2 — гэта вядомы ўсім "кукурузнік". Латвійскае войска выкарыстоўвае яго, каб адсочваць парушальнікаў мяжы.

У Памежным камітэце ставяць гэты факт у адзін шэраг з нядаўнім беспілотнікам, які пасадзілі пад Брэстам. Беларускі афіцыёз называе яго ўкраінскім, хаця незалежныя эксперты адзначаюць, што беспілотнікі "Арлан" выпускае Расія і іх няма ва Украіне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі