У Ліване пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню
На поўдзень Лівана едуць дзясяткі аўтамабіляў
27 лістапада ў Ліване пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню. Напярэдадні пагадненне ўхваліў урад Ізраіля. Баявыя дзеянні паміж ізраільскай арміяй і "Хезбалой" працягваліся да позняй ночы. Баевікі запускалі ўдарныя беспілотнікі па вайсковых аб'ектах у Тэль-Авіве, а ізраільская авіяцыя нанесла ўдары па аб'ектах "Хезбалы" на поўдні Бейрута, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Раніцай у сераду на поўдзень Лівана пачалі вяртацца некаторыя яго жыхары, якія раней вымушана пакінулі свае дамы з-за баявых дзеянняў. Пагадненне аб перамір'і дазволіла ім адчуць сябе ў бяспецы. На поўдзень Лівана едуць дзясяткі аўтамабіляў.
Пра тое, што ізраільская армія пачала "абмежаваную аперацыю" на поўдні Лівана, стала вядома 1 кастрычніка. Яе мэтай з'яўляюцца аб'екты "Хезбалы" ў памежных раёнах, адкуль вяліся ракетныя абстрэлы тэрыторыі Ізраіля. З таго часу ізраільскія вайскоўцы знішчалі падземную інфраструктуру тэрарыстаў, захоплівалі іх склады зброі і боепрыпасаў. Ізраільская авіяцыя наносіла ўдары па аб'ектах "Хезбалы" ў іншых рэгіёнах Лівана, у тым ліку і ў Бейруце. Ізраілю ўдалося ліквідаваць кіраўнікоў "Хезбалы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.