У Львове адкрылі помнік кіраўніку АУН Сцяпану Бандэры

У Львове 13 кастрычніка адкрылі помнік кіраўніку Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпану Бандэры (1909 -1959). Бронзавы сяміметровы помнік важыць амаль дзве з паловай тоны. На ўрачыстасці прысутнічалі львоўскі губернатар Пятро Алійнік, старшыня абласной рады Міраслаў Сэнік, дэпутаты мясцовых радаў, святары, а таксама сваякі Бандэры. Паводле звестак міліцыі, на адкрыцці помніка прысутнічалі каля 5 тысяч чалавек, паведамляе сайт Zahid.Net.

Нагадаем, заўтра ва Украіне будуць адзначацца 65-я ўгодкі стварэння Украінскай Паўстанчай Арміі. Адпаведнае распаражэнне падпісаў прэзідэнт Віктар Юшчанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі