У Львове пачалі вырабляць бронекамізэлькі для дзяцей

Яны будуць выкарыстаны для эвакуацыі / "Украінформ"
Яны будуць выкарыстаны для эвакуацыі / "Украінформ"

У Львове пачалі вырабляць бронекамізэлькі для дзяцей. Яны будуць выкарыстаныя для эвакуацыі, паведамляе "Украінформ".

Вага бронекамізэлькі складае да двух кілаграм. Ёсць тры памеры для дзяцей рознага ўзросту.

Ад дарослага яна адрозніваецца, у першую чаргу, вагой і канструкцыяй. Яна зроблена так, каб дзіцяці было зручна яе апранаць і здымаць. Мае яркія колеры, святлоадбівальныя стужкі. Ёсць планы дадаць GPS-маяк, каб бацькі маглі ведаць, дзе знаходзіцца дзіця.

Першая партыя з 30 штук будзе дастаўлена ў Данецкую вобласць прыкладна праз тыдзень.

Во Львове начали производить бронежилеты для детей

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі