У лякарні Марыупаля жыўцом згарэлі амаль 50 чалавек

У лякарні Марыупаля жыўцом згарэлі амаль 50 чалавек

Каля 50 чалавек жыўцом згарэлі ў лякарні Марыупаля. Пра гэта паведаміў мэр горада Вадзім Бойчанка

Па яго словах, цяпер горад цяпер амаль цалкам разбураны расійскімі акупантамі. Знішчана больш за 90% гарадской інфраструктуры, прычым прынамсі 40% з іх ужо не можа быць адноўлена.

"Толькі паводле папярэдніх ацэнак у Марыупалі за месяц блакады загінулі 5 тысяч чалавек, з якіх прыкладна 210 — дзеці. Расійскія тэрарыстычныя войскі скінулі некалькі звышмагутных бомбаў на дзіцячую бальніцу, знішчылі адзін з карпусоў гарадской бальніцы №1. Жыўцом згарэла амаль 50 чалавек. Разбамбілі драматычны тэатр, дзе да таго часу ад абстрэлаў хавалася больш за 900 чалавек", — заявіў Бойчанка. 

Ён дадаў, што расійскія войскі мэтанакіравана знішчаюць грамадзянскае насельнцітва Марыупаля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі