У Любанскім раёне на тэрыторыі школы загінуў мужчына

На месцы здарэння

На месцы здарэння / t.me/skgovby/

У аграгарадку Сосны-2 у Любанскім раёне Мінскай вобласці на тэрыторыі сярэдняй школы загінуў мужчына. Ён займаўся дахавымі працамі на будынку навучальнай установы. Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося 18 верасня. Раптоўна развалілася самаробная драўляная рабочая платформа, у якой знаходзіліся двое мужчын (ва ўзросце 42 і 53 гадоў). Яны ўпалі з 10-метровай вышыні.

Ад атрыманых траўмаў старэйшы мужчына загінуў, другі — шпіталізаваны са шматлікімі пераломамі.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Прычыненне смерці па неасцярожнасці".

У Любанскім раёне на тэрыторыі школы загінуў мужчына

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі