У Мадрыдзе адкрылася пасольства Беларусі ў Каралеўстве Іспанія

У Мадрыдзе адкрылася пасольства Беларусі ў Каралеўстве Іспанія

У Мадрыдзе адкрылася пасольства Беларусі ў Каралеўстве Іспанія. Адбылося гэта падчас знаходжання ў гэтай краіне беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Яўгенам Шастаковым.

Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, Шастакоў правёў перамовы з дзяржаўным сакратаром па замежных справах міністэрства замежных спраў і супрацоўніцтва Іспаніі Ігнасіа Ібанесам. Яны дамовіліся ў бліжэйшы час падпісаць міжурадавы мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферах эканомікі і прамысловасці, якім прадугледжваецца стварэнне сумеснай гандлёва-эканамічнай камісіі.

16 снежня на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця беларускага пасольства прысутнічала больш за 100 прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Мадрыдзе, палітычнай эліты і грамадскасці Іспаніі, дзелавых колаў і беларускай дыяспары ў гэтай краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі