У Магілёўскага раёна будзе блакітны сцяг з варажскім шчытом
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Магілёўскага раёна зацверджаны ўказам Аляксандра Лукашэнкі. Як інфармуе БЕЛТА, сцяг — блакітны, у яго цэнтры знаходзіцца герб, які выкананы ў выглядзе варажскага шчыта. На шчыце можна пабачыць хвалістыя палоскі зялёнага і срэбнага колераў, рыцара з паднятым мячом і тры кветкі льна.
Адзначаецца, што герб і сцяг заснаваныя у мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Магілёўскага раёна.