У Маскве прайшло развітанне з Жаннай Фрыске (фота)
Развітацца са спявачкай прыйшлі тысячы чалавек.
У маскоўскай канцэртнай зале "Крокус Сіці Хол" прайшло развітанне са спявачкай Жаннай Фрыске, якая памерла ў 40 гадоў.
Як паведамляе ria.ru, вакол труны былі пастаўленыя вазы з кветкамі і вянкі. У зале гучала музыка, а на экране трансляваліся фатаграфіі і кадры з кліпаў спявачкі.
Развітацца з Жаннай Фрыске прыйшлі спявачкі Вольга Арлова, Ганна Семяновіч, Дыяна Гурцкая, Ксенія Новікава, спевакі Дзмітрый Малікаў, Ігар Нікалаеў, Сяргей Лазараў, Міця Фамін, дрэсіроўшчык Эдгард Запашны, хакеіст Аляксандр Авечкін і многія іншыя.
Нагадаем, што былая спявачка гурта "Блестящие" памерла ў ноч на аўторак. Два гады таму ў яе выявілі пухліну мозгу, і ўвесь гэты час артыстка змагалася са страшнай хваробай.
Фота — ria.ru