У Мінскай вобласці салдат тэрміновай службы выпаў з акна воінскай часці
Дзяніс Пішчык / vk.com
У вайсковай часці №3310 у Мінскай вобласці, у аўторак, 22 лютага, з акна трэцяга паверха казармы выпаў салдат. Пра гэта расказалі СМІ сваякі салдата.
Пасля здарэння, 19-гадовы Дзяніс Пішчык, жыхар Столінскага раёна, у цяжкім стане патрапіў у Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Вядома, што служыць ён у войску з лістапада 2021 года.
Як піша блог "Атражэнне" зараз бацькі Дзяніса ў Мінску. У вайсковых частках сям'ю падтрымалі. Маме і таце падалі інтэрнат. Вылучылі машыну з кіроўцам, які возіць іх у шпіталь і да следчых.
Афіцыйных каментароў ад Следчага камітэта і Міністэрствы абароны аб здарэнні не паступала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.