У Мінску абмяркуюць зняцце эканамічнай блакады з Данбаса
Таксама плануюць абмеркаваць пытанне адводу бакамі канфлікту цяжкага ўзбраення.
14 траўня ў Мінску пройдзе пасяджэнне эканамічнай падгрупы Кантактнай групы па Украіне. Пра дакладны час пачатку пасяджэння пакуль не паведамляецца, перадае tsn.ua.
Раней "прэм'ер-міністр" так званай "Луганскай народнай рэспублікі" Генадзь Цыпкалаў заявіў, што на пасяджэнні будуць абмяркоўваць зняцце эканамічнай блакады Данбаса і выплаты пенсій і заробкаў. Яшчэ адной важнай тэмай застаецца адвод бакамі канфлікту цяжкіх узбраенняў на Данбасе.