У Мінску пахаладзеюць батарэі ў кватэрах
У мінскіх жылых дамах адключаюць цяпло / pexels.com
17 красавіка ў Мінску пачынаюць адключаць ацяпленне ў жылых дамах, інтэрнатах, агульнагарадскіх лазнях, установах адукацыі (акрамя школьных і дашкольных устаноў), тэатрах.
Адпаведнае рашэнне прынята Мінгарвыканкамам, паведамляе яго прэс-служба. Пазней стала вядома, што ацяпленне пакуль захаваецца ў рэжыме прапальвання.
Як распавядала Еўрарадыё, у адміністрацыйных будынках сталіцы ацяпленне пачалі адключаць 12 красавіка.
Ацяпляльны сезон пачаўся напрыканцы верасня 2022-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.