У Мінску адкрыліся ІІ Еўрапейскія гульні: шмат фота
На мінскім стадыёне "Дынама" ўвечары 21 чэрвеня прайшла цырымонія адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў.
На адкрыцці прысутнічалі кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэм'ер-міністр Сяргей Румас, кіраўнік урада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, а таксама іншыя высокапастаўлныя асобы.
Пачалося шоў парадам валанцёраў. Пасля яго былі паказаныя відэаролікі, прысвечаныя Беларусі. А пасля на стадыёне пачалі з'яўляцца зборныя 50 еўрапейскіх краінаў, якія прымаюць удзел у спаборніцтвах.