У Мінску хлопец і дзяўчына "пад кайфам" скокнулі ў акно з 6-га паверху

18-гадовы навучэнец 3-га курса аднаго са сталічных каледжаў запрасіў да сябе ў госці 15-гадовую сяброўку. Разам яны ўжылі псіхатроп (так званыя "маркі"), якія хлопец купіў праз інтэрнэт. Пасля гэтага маладыя людзі сталі сябе весці неадэкватна, зачыніліся ў пакоі і скокнулі ў акно з шостага паверху.



Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, хлопец праз некалькі гадзінаў памёр у бальніцы, дзяўчына шпіталізаваная з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Нагадаем, у лютым ад "спайсу" у Мінску памёр 24-гадовы хлопец.



Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі