У Мінску махляр выманіў у будучай нявесты 18 тысяч рублёў

Для махляра гэта не першае падобнае злачынства / drive2.ru​
Для махляра гэта не першае падобнае злачынства / drive2.ru​

Раней неаднаразова судзімы мужчына асуджаны на 5 гадоў калоніі за махлярства ў буйным памеры, паведамляе пракуратура Мінска.

Мужчына, адбываючы пакаранне ў выглядзе абмежавання волі па папярэднім прысудзе, пазнаёміўся ў інтэрнэце з дзяўчынай. У іх склаліся блізкія стасункі, абвінавачаны абяцаў пацярпелай стварыць сям'ю і выехаць з ёй за мяжу. На падставе перадачы матэрыяльных каштоўнасцяў службовым асобам папраўчай установы ў мэтах яго вызвалення абвінавачаны пераканаў пацярпелую перавесці яму ў некалькі этапаў 17,9 тысяч рублёў. Гэтымі грашыма ён распарадзіўся на сваё меркаванне.

Раней мужчыну ўжо асуджалі за махлярства пры падобных абставінах. Гэтым разам суд асудзіў фігуранта на пазбаўленне волі на 5 гадоў 1 месяц у калоніі строгага рэжыму. Мужчына таксама павінен выплаціць 2900 рублёў штрафу.

Прысуд суду яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі