У Мінску МАЗ занесла на дарозе і стукнула ў таксі (фота)
У выніку аварыі на пэўны час быў заблакаваны рух тралейбусаў па праспекце Дзяржынскага.
Як піша onliner.by, аўтааварыя адбылася каля 16.40 на праспекце Дзяржынскага. Грузавік МАЗ пачаў тармазіць каля святлафора, аднак яго занесла. Аўтамабіль стукнуўся ў таксі "Фальксваген Гольф", якое рухалася ў крайняй правай паласе. Ад удару таксі выкінула на бардзюр і павярнула на 180 градусаў.
На шчасце, абышлося без пацярпелых. Але ў выніку на праспекце ўтварыўся затор, быў заблакаваны рух тралейбусаў.
Фота — onliner.by