У Мінску пачалі рыхтавацца да цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў (відэа)
У Мінску пачалі рыхтавацца да цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. З 15 траўня на стадыёне "Дынама" ідуць мантажныя працы, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1". У беларускую сталіцу ўжо прыбылі 10 грузавікоў з 70 тонамі абсталявання (агульны аб'ём задзейнічанай тэхнікі складзе 300 тон). Паводле распрацаванага плану, у цэнтры поля будзе вялікая паваротная сцэна з пад'ёмнымі механізмамі. Ужо ідзе мантаж тросавай падвясной сістэмы. Адзначаецца, што гэта навінка і на тэрыторыі краін СНД яна выкарыстоўваецца ўпершыню. На "Дынама" ўсталююць тры тысячы квадратных метраў экранаў і тысячу светлавых галоваў.
21 чэрвеня на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе задзейнічаная тэхналогія дапоўненай рэальнасці. Арганізатары трымаюць у сакрэце імя хэдлайнера свята, кажуць толькі, што гэта — зорка сусветнага ўзроўню.