У Мінску патануў 19-гадовы кітайскі студэнт

Малады чалавек пражываў у інтэрнаце №5 на вуліцы Кастрычніцкай.



Як паведамляе tut.by, увечары 17 верасня кампанія з двух хлопцаў і дзяўчыны адпачывалі на парапеце каля Свіслачы. Усе трое — кітайцы. Аднаму маладому чалавеку стала дрэнна, і ён зваліўся ў ваду.



Мяркуючы па ўсім, хлопец спрабаваў выратавацца, але ў яго гэта не атрымалася. Глыбіня ракі ў тым месцы была каля двух метраў.



Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі