У Мінску прайшло шэсце ў Курапаты, прымеркаванае да Дзядоў (фота)

У Мінску прайшло шэсце ў Курапаты, прымеркаванае да Дзядоў (фота)

У Мінску прайшло шэсце ў Курапаты, прымеркаванае да Дзядоў. Такую акцыю Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ ладзіць штогод з дазволу мінскіх гарадскіх і абласных уладаў. Людзі збіраюцца каля парка Чалюскінцаў і ідуць калонай ва ўрочышча Курапаты, да месца масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Сёлета сярод удзельнікаў шэсця былі ветэран нацыянальна-вызваленчага руху Ніна Багінская, мастак Аляксей Марачкін, палітолаг Андрэй Ляховіч, выдавец Алесь Мазанік, літаратар Канстанцін Касяк, кіраўніцтва Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, Партыі БНФ, Хрысціянскай дэмакратыі, піша “Наша Ніва”.

Удзельнікі неслі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, восеньскія кветкі, самаробныя плакаты з асуджэннем камуністычнай і савецкай спадчыны. У пэўны момант шэсцю спрабавалі перашкодзіць правакатары, аднак іх спыніла міліцыя.

Шэсце доўжылася амаль тры гадзіны. Людзі прыйшлі ў Курапаты і зладзілі там мітынг, на якім зачыталі зварот лідара КХП-БНФ Зянона Пазняка.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі