У Мінску п'яны бацька прыехаў на машыне забраць дачку са школы (фота)

У пятніцу каля 15-й гадзіны ў Мінску на вуліцы Карла Лібкнехта інспектары ДАІ затрымалі нецвярозага кіроўцу. 33-гадовы мужчына на аўтамабілі "Форд Мандэа" збіраўся забраць са школы сваю дачку.

Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", ДАІшнікі спынілі легкавік каля 80-й школы. Яны адразу заўважылі, што мужчына п'яны. Падчас медасведчання высветлілася, што ў яго крыві 2,2 праміле алкаголя. Затрыманы прызнаўся: перад паездкай выпіў бутэльку гарэлкі.

За кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення мінчуку пагражае вялікі штраф і пазбаўленне правоў кіроўцы на тры гады.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі