У Мінску пачынаюць серыйную вытворчасць 3D-прынтараў
У Мінску пачынаюць серыйную вытворчасць 3D-прынтараў. Агульнапрамысловыя і харчовыя мадэлі будуць выпускаць у тэхнапарку БНТУ "Палітэхнік". Яны ўдвая таннейшыя за замежныя аналагі. Адзначаецца, што да 2018 года з канвеера будзе сыходзіць 50 прынтараў за месяц, піша газета "Рэспубліка".
Самае папулярнае выкарыстанне 3D-прынтараў — дробнасерыйная вытворчасць. Невялікія партыі вузлоў і дэталяў можна атрымліваць усяго за некалькі дзён.
У бліжэйшых планах распрацоўшчыкаў — выраб прынтара для ўзвядзення будынкаў. Давядзецца пабудаваць 8-метровую машыну. Бетонную сыравіну для яе зараз ствараюць на кафедры будаўнічых матэрыялаў БНТУ. Гэтую навінку дапрацоўваюць сіламі ўсяго ўніверсітета, да работы прыцягваюць і перспектыўных студэнтаў.
Фота: sb.by