У Мінску распачаўся VII Рэспубліканскі фэст нацыянальных культур
19 траўня на базе Беларускай дзяржаўнай філармоніі распачаўся VII
Рэспубліканскі фэсту нацыянальных культур. Адкрыццё фестывалю прымеркавана да
Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця, які штогод
адзначаецца 21 траўня.
Традыцыя: адзін раз на два гады праводзіць падобныя фэсты – закладзена ў
Беларусі у 1996 годзе. Фэст дае магчымасць прадстаўнікам больш 140
нацыянальнасцяў, якія жывуць у Беларусі, данесці да гледачоў сваю самабытную
культуру.