У Мінску скарачаецца колькасць людзей, якія працуюць на пенсіі

У Мінску скарачаецца колькасць людзей, якія працуюць на пенсіі

У Мінску скарачаецца колькасць людзей, якія працягваюць працаваць на пенсіі. Станам на пачатак лістапада ў сталіцы было 173 402 такіх пенсіянеры, паведамляе TUT.by са спасылкай на камітэт працы, занятасці і сацабароны Мінгарвыканкама. На пачатку красавіка было 176 тысяч такіх асобаў, а ў лістападзе мінулага года — 174 120 чалавек.

Усяго ў горадзе 481 388 жыхароў з пенсійнымі пасведчаннямі, а працаваць працягваюць 36% з іх. І гэта найвышэйшы паказнік па краіне. Сярэдні памер усіх пенсіяў у Мінску — 406,32 рубля.

Агулам па краіне колькасць пенсіянераў, якія працуюць, пачала скарачацца яшчэ раней:  у 2017 годзе іх было 646 тысяч — на 20 тысяч меней, чым у 2016 годзе.

Для такой катэгорыі пенсіянераў плануюць унесці некаторыя змены. Напрыклад, яны змогуць атрымліваць кампенсацыю ў тры месячныя заробкі пры скасаванні працоўнай дамовы. Але гэта павінна адбыцца праз вінаватыя дзеянні наймальніка. Таксама прафсаюзы выступаюць за пераразлік пенсій для асобаў, якія працуюць на заслужаным адпачынку і са свайго заробку працягваюць плаціць унёскі ў ФСАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі