У Мінску спрасцілі правілы прыёму на працу для іншагародніх

У Мінску працадаўцы будуць мець права самастойна прымаць рашэнне аб прыёме на працу іншагародніх грамадзян. Гэта звязана з прыняццем указа прэзідэнта "Аб удасканаленні сістэмы ўліку грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання", які замяніў прапіску на рэгістрацыю.
З 1 студзеня наймальнікі Мінска будуць мець права самастойна рэгуляваць пытанні прыёму на працу людзей, не звяртаючыся па дазвол у Мінгарвыканкам, але пры гэтым выконваць патрабаванні ўказа.

Згодна з прэзідэнцкім указам, грамадзяне, якія прыбываюць у Мінск з іншага населенага пункта для працы, павінны зарэгістравацца па месцы жыхарства. Для гэтага ў Мінску вызначана норма ў 20 кв. м на аднаго чалавека, пры гэтым ў інтэрнаце — 6 кв. м. Апрача таго, існуе норма часовай рэгістрацыі тэрмінам да года.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі