У Мінску ў шматлюдным месцы павесілі плакат “Свабоду палітвязням” (фота)
Транспарант з заклікам вызваліць палітычных зняволеных вывесілі актывісты “Еўрапейскай Беларусі” ў адным з найбольш шматлюдных месцаў Мінска ў гадзіну пік.
Ён быў замацаваны на мосце над вуліцай Няміга і правісеў там каля дзвюх гадзінаў, паведамляе Хартыя’97.
Такім чынам актывісты “Еўрапейскай Беларусі” 19 лютага нагадалі беларусам пра тое, што мінула два месяцы з дня прэзідэнцкіх выбараў і акцыі на плошчы Незалежнасці.