У Мінску ўзнагародзяць лаўрэатаў прэміі “Залаты апостраф”

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” пройдзе ў Мінску сёння, 9 лютага. Імпрэза адбудзецца ў сталічным бары “ДК”, што на бульвары Талбухіна, 4. Гэтай прэміяй традыцыйна адзначаюць найлепшыя публікацыі ў літаратурным часопісе “Дзеяслоў”.

У шорт-ліст “Залатога апострафа” -2014 трапіла дзевяць аўтараў, прэмію атрымаюць трое з іх — па адным у кожнай намінацыі. Так, у намінацыі “Паэзія” сёлета выступаюць Данута Бічэль, Ярына Дашына і Людка Сільнова, у намінацыі “Проза” — Сяргей Дубавец, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Стэфановіч. Што да дэбютных публікацыяў, то ў гэтай намінацыі вылучылі Мікіту Найдзёнава, Дзмітрыя Лавіцкага і Паўла Хадзінскага.

Цырымонія ўзнагароджання пачнецца ў 18.30, уваход вольны.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі