У Мінску затрымалі групу палітвязняў, асуджаных на "хімію"

Падчас "рэйду" сілавікоў / Скрыншот з відэа мінскай міліцыі
Падчас "рэйду" сілавікоў / Скрыншот з відэа мінскай міліцыі

У Мінску затрымалі групу палітвязняў, асуджаных на "хімію" — шэсць чалавек. Здарылася гэта ў нядзелю, піша @viasna96. Некаторых з іх арыштавалі за "непадпарадкаванне".

Па даных праваабаронцаў, "рэйд" сілавікоў адбыўся ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 55 у сталіцы. З шасці затрыманых пакуль вядомыя прозвішчы чатырох: Вячаслава Смірнова, Віталя Маскалёва, Яўгена Банцэвіча і Арцёма Міхальцова. Па папярэдняй інфармацыі, яны асуджаны на 15 сутак арышту і адпраўлены на Акрэсціна.

Затрыманні палітвязняў, якія адбываюць "хімію", адбыліся і ў іншых папраўчых установах адкрытага тыпу — у Магілёве, Ваўкавыску, Шклове, Пружанах, Мазыры, Гомелі, Віцебску, у Камянецким раёне.

На здымку ніжэй палітвязні Смірноў і Маскалёў.

У Мінску затрымалі групу палітвязняў, асуджаных на "хімію"
t.me/viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі