У Мінску збіраюцца правесці акцыю памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій

У Мінску збіраюцца правесці акцыю памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій

7 лістапада ў Мінску збіраюцца правесці акцыю памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій. У Мінгарвыканкам ужо пададзеная адпаведная заяўка, яе падпісалі вядомыя апазіцыйныя дзеячы Юрый Губарэвіч, Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі. Яны просяць чыноўнікаў дазволіць а 12-й гадзіне ўдзельнікам акцыі сабрацца каля будынка КДБ, а пасля правесці шэсце па праспекце Незалежнасці да парка Чалюскінцаў, аднаго з месцаў масавых пахаванняў ахвяр рэпрэсій.

"7 лістапада — дзяржаўнае свята, якое дасталося нам у спадчыну ад Савецкага Саюза. Новае пакаленне ўжо дакладна і не разумее, хто былі тыя правадыры рэвалюцыі, за якія ідэалы яны змагаліся", — цытуе словы старшыні руху "За Свабоду" Губарэвіча БелаПАН. Ён нагадаў, што 7 лістапада — дзень памяці і смутку. І маладыя беларусы павінны пра гэта ведаць, падкрэсліў палітык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі