У Мінску з'явяцца вялізныя светлавыя фігуры "Колас", "Ласі", "МАЗ"

У Мінску з'явяцца вялізныя светлавыя фігуры "Колас", "Ласі", "МАЗ"

У Мінску на вуліцах з'явяцца новыя вялізныя светлавыя фігуры. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва "Мінск-навіны" са спасылкай на прадпрыемства "Мінгарсвятло". Пакуль усталяваны толькі "Зубр" (вышыня — 6 метраў, даўжыня — 8 метраў, шырыня — 2 метры), на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Чурлёніса. Гэтую светлавую кампазіцыю ўключаюць штодня разам з асвятленнем, але апоўначы ўжо выключаюць.

На працягу 2018 года ў сталіцы збіраюцца вырабіць і змантаваць наступныя светлавыя кампазіцыі: "Колас" — на плошчы Якуба Коласа, "Ласі" — на вуліцы Прытыцкага, "МАЗ" — на Партызанскім праспекце каля станцыі метро "Аўтазаводская", "Конь з карэтай" — на плошчы Свабоды (там жа з'явіцца і "Светлавая арка"), "Конь з санямі" — на Кастрычніцкай плошчы, "Светлавы бульвар" — на вуліцы Герцэна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі