У музыкі Алеся Чумакова згарэла майстэрня, сам ён суткі прабыў у рэанімацыі

У музыкі Алеся Чумакова згарэла майстэрня, сам ён суткі прабыў у рэанімацыі

Удзельнік гурта "Стары Ольса" Алесь Чумакоў пацярпеў на пажары, калі гарэла ягоная майстэрня. Пра гэта музыка напісаў у Фэйсбуку.

Здарэнне адбылося 5 красавіка. У майстэрні загарэлася праводка. У пажары згарэлі 20-гадовыя запасы музычнай драўніны, інструменты, шаблоны, занатоўкі і г.д. Сам музыка атрымаў апёкі трэцяй ступені.

"Хуткая дапамога прывезла мяне ў шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі, суткі ў рэанімацыі, тэрміновая бронхаскапія (чыстка лёгкіх), потым у стацыянар на паўтара тыдня: лекі, перавязкі, кісларод, штодзённыя баракамеры і — дзякуючы нашым медыкам — вось я дома. Рукі, галава — яшчэ некалькі тыдняў і скура цалкам адновіцца", — піша Чумакоў.

Цяпер ён просіць дапамагчы аднавіць майстэрню, каб зноў вырабляць гуслі, якім аддаў 20 гадоў жыцця. 

"Зроблена больш за 150 інструментаў, на якіх граюць па ўсім свеце. Я вызваліў сваё жыццё ад іншых заняткаў і прафесійна займаюся толькі гэтым. У мяне ёсць дакладнае разуменне, якімі былі беларускія гуслі ў раннім Сярэднявеччы, на якіх гуслях гралі ў Полацку й Тураве, Гародні, Наваградку й Віцебску, на якіх гуслях гралі ў Старым Менску, якія гуслі бачыў Кірыла Тураўскі. Як змяніліся гуслі са стагоддзямі: якімі гуслямі натхняўся Францыск Скарына, якія гуслі прынеслі этнографам сяляне ў XIX — пачатку XX стагоддзя", — кажа музыка.

Пра спосабы дапамогі музыку можна даведацца тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі