У Нацыянальным аэрапорце бясплатным Wi-Fi можна карыстацца да 3 гадзін у суткі

У Нацыянальным аэрапорце бясплатным Wi-Fi можна карыстацца да 3 гадзін у суткі

У Нацыянальным аэрапорце Мінск павялічылі час бясплатнага карыстання Wi-Fi, інфармуе сайт аэрапорта. Ужо з 2 траўня там стала працаваць бесправадная сетка Wi-Fi пад назвай АirportMinsk. 

Бясплатны доступ у інтэрнэт даецца на тры гадзіны ў суткі для адной прылады. У прэс-службе аэрапорта кажуць, што менавіта столькі часу ў сярэднім праводзіць пасажыр перад адлётам з улікам усіх перадпалётных працэдураў. Пасажыр, які прыляцеў у Беларусь, праводзіць яшчэ менш часу ў аэрапорце.

Сетка Wi-Fi пакрывае практычна ўсю тэрыторыю аэравакзальнага комплексу. Пры гэтым працягвае дзейнічаць бясплатная бесправадная сетка MSQсatering на тэрыторыі бізнэс-залаў і VIP-залы.

Доступ у інтэрнэт адбываецца пасля абавязковай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў. Прайсці яе можна з дапамогай СМС-запыту праз сетку любога мабільнага аператара, у тым ліку замежнага пры наяўнасці роўмінгу.

Раней наведвальнікам аэрапорта вылучалася толькі 15 бясплатных хвілінаў ад РУП "Белтэлекам" або праз карту доступу па прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, удакладняе БЕЛТА. Выключэнне складала зона пакрыцця сеткі MSQсatering, куды ўваходзілі VIP- і бізнес-залы, тэрыторыя тэхназоны, рэстаран "Лайнер", кропкі грамадскага харчавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі