У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" затрымалі расіяніна са змеямі і скарпіёнамі
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" супрацоўнікі беларускай мытні затрымалі пасажыра, які вёз экзатычных рэптылій, а таксама павукоў і скарпіёнаў.
Здарэнне адбылося ўвечары 12 верасня, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта. Памежнікі атрымалі аператыўную інфармацыю наконт 36-гадовага расіяніна, які ляцеў рэйсам Вена — Мінск.
У ручной паклажы расіяніна супрацоўнікі мытні знайшлі цэлы тэрарыум: 54 змеі, 5 яшчарак, 25 павукоў, а таксама 9 скарпіёнаў.
Памежнікі перадалі расіяніна супрацоўнікам мытні, а яго гадаванцаў адправілі на экспертызу.