У Нарвілішках стартаваў Be2gether

25 чэрвеня ў 16.00 у літоўскіх Нарвілішках стартаваў фестываль Be2gether. Па словах карэспандэнткі Еўрарадыё Міры Шульц, наведвальнікі фэста ўжо змаглі прысутнічаць на сэце беларускага гурта CherryVata, які здзівіў сваіх прыхільнікаў рокавым гучаннем і Русяй у ролі вакалісткі. У гэтыя хвіліны на адной са сцэн Be2gether адбываецца выступ Лявона Вольскага, што сёння прэзентуе сваю апошнюю праграму “Белая яблыня грому”.

Апроч музыкі, сёлетні фэст радуе сваіх наведвальнікаў выдатным надвор’ем: тыя, хто прыехаў ў пятніцу зраніцы, ужо паспелі апаліць плечы і спіны. Тым не менш, у мясцовых шапікаў прадаюць гумовыя боты і накідкі ад дажджу з лагатыпам фэста на выпадак дажджу. Аднак апроч іх – фірмовыя фестывальныя кеды, якія карыстаюцца попытам у гледачоў імпрэзы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі