“У нас тут няма зялёных чалавечкаў”. Вучэнні “Захад–2017”

Анастасія Станко, Мікалай Дандзюк/"Грамадскае"
Анастасія Станко, Мікалай Дандзюк/"Грамадскае"

З 14 па 20 верасня на шасці палігонах Беларусі і трох палігонах Расіі праходзяць сумесныя ваенныя вучэнні “Захад–2017”. Задоўга да іх пачатку краіны НАТА і Украіна неаднаразова выказвалі занепакоенасць — вельмі блізка павінны былі апынуцца “зялёныя чалавечкі” да межаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны, улічваючы падзеі апошніх гадоў — захоп Крыма і часткі тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей.

Кіраўніцтва NАТО мяркуе, што на самой справе ў вучэннях бяруць удзел ад 70 да 100 тыс. вайскоўцаў, замест заяўленых 13 тыс.

Нягледзячы на ​​занепакоенасць заходніх суседзяў, Беларусь вучэнні на сваёй тэрыторыі не адмяніла. Але, каб супакоіць міжнародную супольнасць, запрасіла на манёўры назіральнікаў з краін-суседзяў і акрэдытавала на палігоны тры сотні замежных журналістаў. Як выглядалі гэтыя вучэнні — у матэрыяле “Грамадскага”.

Суправаджаючыя асобы

 

“Столькі журналістаў я яшчэ ў жыцці не бачыў, — дзівіцца Томас Мюлер, палкоўнік узброеных сіл Швецыі. — Гэта нават крыху палохае”. Мюлер смяецца.

Мы сустракаемся з ім і яшчэ тузінам яго калег з Нарвегіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны на назіральнай вежы Ружанскага палігона на захадзе ад Мінска. Іх запрасілі ў межах Венскага пратаколу (дамоўленасць Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, згодна з якой краіны-ўдзельніцы абавязаліся запрашаць назіральнікаў іншых краін на вучэнні, у якіх задзейнічана 13 тысяч і больш вайскоўцаў. На “Захадзе–2017” заяўленая колькасць 12,7 тысяч ваенных, але Беларусь усё ж запрасіла замежных назіральнікаў. Да групы замежных ваенных прымацавалі некалькі беларускіх. У кожнага на рукаве надпіс: суправаджальнік.

"У нас здесь нет зеленых человечков". Учения "Запад-2017"
Фота: Мікалай Дандзюк/"Грамадскае"
"У нас здесь нет зеленых человечков". Учения "Запад-2017"
Фота: Мікалай Дандзюк/"Грамадскае"

“Грамадскае” жыве ў тым жа мінскім гатэлі, што і ваенныя назіральнікі. Кожную раніцу ў сталовую гатэля спачатку прыходзяць замежныя госці, пасля іх снедаюць суправаджаючыя. Пасля сняданку ўсе разам выязджаюць на палігон.

Калі прадстаўнікі армій суседніх краін запрошаныя на 5 з 6 палігонаў, журналістам прапануюць ўбачыць вучэнні толькі на адным. Куды менавіта павязуць медыйшчыкаў, выбірае міністэрства абароны Беларусі.

“Яшчэ не было столькі журналістаў за апошнюю чвэрць стагоддзя, з таго часу, як праводзяць гэтыя вучэнні. Разумееце, тэарэтычна, прывезці на палігон усіх акрэдытаваных журналістаў немагчыма, таму што немагчыма ў прынцыпе”, — тлумачыць афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Беларусі, палкоўнік Уладзімір Макараў.

 

Бачыце самалёт? Не? А ён ёсць!

 

“Грамадскаму” прапануюць наведаць авіяполигон недалёка ад мястэчка Ружаны ў Брэсцкай вобласці. 4 гадзіны туды, столькі ж назад, і паўтары гадзіны для працы. Прэсу прывозяць цэнтралізавана аўтобусамі — беларускімі МАЗамі. Адразу вядуць на аглядную вежу. Там — намеснік камандуючага ваенна-паветраных сілаў Беларусі, генерал-маёр Андрэй Гурцэвіч па паперцы чытае аб плане авіявучэнняў, якія ўбачаць журналісты. Прэс-служба загадзя шэпча ўсім на вуха: пытанняў генералу задаваць нельга.

"У нас здесь нет зеленых человечков". Учения "Запад-2017"
Фота: Мікалай Дандзюк/"Грамадскае"
"У нас здесь нет зеленых человечков". Учения "Запад-2017"
Фота: Мікалай Дандзюк/"Грамадскае"

“Разведку выконваў самалёт паветрана-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі”, — агучвае у мікрафон адзін з салдат.

4 дзясяткі журналістаў, а з імі з дзясятак замежных ваенных аташэ з назіральнай вежы ўглядаюцца ў неба. Ніякіх самалётаў не бачна — з неба, зацягнутага аблокамі, лье дождж. Але з дынаміка запэўніваюць: яны ёсць.

"У нас здесь нет зеленых человечков". Учения "Запад-2017"
Фота: Мікалай Дандзюк/"Грамадскае"

“Зентіна-ракетны комплекс суперніка падбіў самалёт саюзнікаў. Цяпер вы можаце назіраць катапультаванне пілотаў”, — гучыць каментарый з дынамікаў.

"У нас здесь нет зеленых человечков". Учения "Запад-2017"
Катапультаванне пілота з самалёта, які па легендзе падвёў праціўнік Фота: Мікалай Дандзюк/"Грамадскае"
"У нас здесь нет зеленых человечков". Учения "Запад-2017"
Ваенныя аташэ і журналісты так і не змаглі разглядзець хоць нейкія рухі або манеўры ў зацягнутым хмарамі небе пад дажджом, але беларускае камандаваньне запэўніла, што самалёты там сапраўды былі Фота: Мікалай Дандзюк /"Грамадскае"

Запрошаны ўкраінскі палкоўнік моўчкі усміхаецца. Ён абяцае даць ацэнку ўбачанаму пасля заканчэння манеўраў.

Паводле легенды вучэнняў, на авіяпалігоне уў Ружанах сепаратысты выдуманай квазідзяржавы Вейшнорыі захапілі аэрадром. І калі ў рэальнай вайне на Данбасе Расія не толькі падтрымлівае сепаратыстаў, але і ваюе на іх баку, то ваенныя узброеных сіл РФ наадварот дапамагаюць беларусам адбіць напады сепаратыстаў.

Сілам саюзнікаў трэба “разбамбіць” узлётна-пасадачную паласу, каб аэрадром не выкарыстоўвалі знішчальнікі прыдуманых спецыяльна для манеўраў краін Весбарыі або Лубеніі, якія “падтрымліваюць” сепаратыстаў. Дзесьці ў чатырох кіламетрах ад нас нешта выбухае, паміж кустамі бачны дым. Гэта бамбяць “варожыя машыны” — зноў тлумачыць голас з дынаміка. Усё, што атрымоўваецца зафіксаваць, — ратавальныя работы па пошуку пілотаў падбітага самалёта.

"У нас здесь нет зеленых человечков". Учения "Запад-2017"
"У нас здесь нет зеленых человечков". Учения "Запад-2017"
За аблокамі не бачна, што адбывалася, нешта узрывалася за некалькі кіламетраў. Журналістам ўдаецца зафіксаваць толькі "выратаваных" пілотаў Фота: Мікалай Дандзюк/"Грамадскае"

Блукаючая дывізія

 

Аперацыя завершаная паспяхова. Усіх збіраюць назад у машыны. Ніводнага ваеннага, які ўдзельнічае ў вучэннях, журналісты так і не ўбачылі, не лічачы двух пілотаў і двух ратавальнікаў — на адлегласці двух кіламетраў.

“Нам таксама паказваюць тое ж самае, што і вам, мы не можам выбіраць, куды паехаць і што глядзець”, — кажа шведскі палкоўнік Мюлер.

Аб правілах на іншых палігонах з удзельнікамі вучэнняў размаўляць нельга. Пытаем у афіцыйнага прадстаўніка Мінабороны палкоўніка Макарава.

“Са мной кантактуйце, калі ласка, у нас тут усе ўдзельнікі вучэнняў”, — адказвае ён падчас штодзённага брыфінгу.

Штодня журналісты задаюць Макараву адно і тое ж пытанне: якая агульная колькасць удзельнікаў вучэнняў? Штодня ён паўтарае: 12,7 тыс. вайскоўцаў, з якіх на тэрыторыі Беларусі — каля 10 тыс. (З іх 3 тыс. расіян), астатнія — у Расійскай Федэрацыі.

“Цікава, і пра што вы будзеце пісаць, калі ўсе ваенныя вернуцца ў пункты дыслакацыі?” — пытаецца ў медыйшчыкаў палкоўнік. Міністэрства абароны ўжо паабяцала, што саюзнікі выедуць з Беларусі 30 верасня.

"У нас здесь нет зеленых человечков". Учения "Запад-2017"
Ваенныя, якія бяруць удзел у вучэннях на Ружанскім палігоне, так і засталіся "ў тумане" вучэнняў, журналістам не паказалі ні аднаго з іх. Фота: Мікалай Дандзюк/"Грамадскае"

На днях з'явілася інфармацыя, што Кантэміраўская дывізіі ўзброеных сіл Расіі рухаецца ў Беларусь. Аднак план сумесных вучэнняў такога не прадугледжваў. Генштаб Беларусі пракаментаваць гэта ніяк не змог. Зрэшты, праз пяць гадзін расіяне інфармацыю абверглі.

“Мы беларускім калегам давяраем. Думаю, як яны паабяцалі, так і будзе. Але мы зусім не давяраем расіянам, і пакуль яны адсюль не з'едуць, нам будзе неспакойна. Вось гэтая Кантэміраўская дывізія... ведаеце, я таксама калісьці служыў як раз у танкавай дывізіі... Куды гэтая танкавая дывізія паехала? Яна можа дзе заўгодна з'явіцца”, — перасцерагае Ігар Кізіма, надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны ў Беларусі.

Беларускі вайсковы аналітык Аляксандр Алесін тлумачыць: на яго думку, гісторыя “блукаючай” Кантэміраўскай дывізіі — гэта інфармацыйная атака расіян, праверка рэакцыі як войскаў НАТА, так і іншых суседзяў. Бо, па словах Алесіна, менавіта супраць войскаў НАТА, а не супраць сепаратыстаў згаданай ў легендзе Вейшнорыі, трэніруюцца расіяне і беларусы. І гэтую інфарматаку Беларусь адбіць не змагла.

“Вучэнні паказалі поўную няздольнасць беларускай арміі весці інфармацыйную вайну. Зразумела, што Лукашэнка вельмі не хацеў гэтых вучэнняў, ён спрабуе памірыцца з Еўропай, наладзіць тут нейкі мост разумення паміж захадам і усходам. Але мы эканамічна ад расіян залежым, таму выбару не было. Пуцін такім чынам паказаў, што Беларусь — яго сфера ўплыву, і ён тут вырашае”.

 

Вас гэта не тычыцца

 

У навінах дзяржаўных тэлеканалаў вучэнні “Захад–2017” — далёка не галоўная навіна. Сам Лукашэнка яшчэ ні разу “ваенныя манеўры саюзнікаў” не каментаваў. Як кажа Алесін, такім чынам прэзідэнт спрабуе прадставіць вучэнні чымсьці малазначным.

“Пра фестываль "Славянскі базар" у навінах было значна больш інфармацыі”, — смяецца Алесін.

Акцэнт беларускія СМІ робяць хіба што на беспрэцэдэнтным допуску журналістаў і назіральнікаў. Міністр абароны ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала “Беларусь 1” заявіў, што пусцілі паназіраць нават тых, “каго б і не трэба было пускаць”. На пытанне, каго ж меў на ўвазе міністр, афіцыйны прадстаўнік абароннага ведамства адказаў:

“Паверце, вас гэта дакладна не тычыцца”.

Але журналістаў з краін Балтыі цікавіць толькі адно: чаму згаданыя ў легендзе вучэнняў краіны-агрэсары, якія падтрымліваюць сепаратыстаў Вейшнорыі, знаходзяцца на тэрыторыі Літвы, Латвіі і Польшчы? І ці збіраюцца войскі саюзнікаў на гэтыя краіны, абараняючыся, нападаць?

“Мы, як афіцыйная асоба, гарантуем, што не будзем нападаць на Польшчу, каб вярнуць Падляскае ваяводства, мы не будзем нападаць на Літоўскую дзяржаву, каб вярнуць Вільню. Разам з брацкай Расіяй мы не будзем нападаць на гэтыя тэрыторыі”.

“Грамадскае” удакладняе: а ці не баіцца ў такім выпадку Беларусь пагрозы з поўначы і ўсходу, гэта значыць, ад саюзнікаў, бо “зялёныя чалавечкі” ужо на тэрыторыі іх краіны.

“У нас няма ніякіх зялёных чалавечкаў. У нас тут групоўкі расійскага кантынгенту — нашы саюзнікі і стратэгічныя партнёры. А што тычыцца “зялёных чалавечкаў” — то як з'явяцца, так і спыняць сваё існаванне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі