У Наваполацку без цяпла засталіся 12 дамоў, садок, школа, універсітэт, басейн
Аварыя на трубаправодзе гарачага водазабеспячэння ў Наваполацку пакінула без цяпла немалую частку горада.
Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў 4.50 раніцы ў раёне дома №1 па вуліцы Юбілейнай. Прарвала трубу дыяметрам 219 мм.
У выніку аварыі без цяпла і гарачай вады засталіся 12 шматкватэрных жылых дамоў па вуліцы Юбілейнай (3500 жыхароў), дзіцячы садок №10, сярэдняя школа №3, басейн "Садко", Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
На ліквідацыі аварыі працуе аварыйная брыгада цепласетак Наваполацка — гэта чатыры адзінкі тэхнікі і 17 чалавек. Тэхніку МНС для выпраўлення аварыі не выкарыстоўвалі. Мяркуецца, што цяпло і гарачая вада вернуцца да навапалачан а 12-й гадзіне.