У ноч на 17 студзеня ў Беларусі могуць быць праблемы з доступам у інтэрнэт
У ноч на 17 студзеня жыхары Беларусі могуць сутыкнуцца з праблемамі пры доступе ў інтэрнэт. Пра гэта паведамляе РУП "Белтэлекам" на сваім сайце.
На сетцы перадачы даных РУП "Белтэлекам" з 1.00 да 6.00 будуць праводзіцца працы. Падчас гэтага абаненты паслуг ByFly і Home Wi-Fi могуць сутыкнуцца з кароткачасовымі перапынкамі доступу ў інтэрнэт.