У ноч на панядзелак магчымыя праблемы з банкаўскімі карткамі

У ноч на панядзелак, 11 траўня беларускія трымальнікі банкаўскіх пластыкавых картак могуць сутыкнуцца з праблемамі: з 2.00 да 6.00 Банкаўскі працэсінгавы цэнтр будзе займацца мадэрнізацыяй свайго апаратна-праграмнага комплексу.

У гэты прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Цэнтра. Таксама праблемы з безнаяўнымі разлікамі карткай могуць узнікнуць у крамах, на прадпрыемствах сервісу. Могуць не спрацоўваць банкаматы і інфакіёскі.

Беларускі працэсінгавы цэнтр у сувязі з гэтым загадзя прынёс карыстальнікам картах прабачэнні за нязручнасці, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі