У падмаскоўным Валакаламску жыхары перакрылі праезд да сметніка "Ядрава"
У падмаскоўным Валакаламску, дзе каля паўсотні дзяцей атруціліся з-за выкідаў на сметніку "Ядрава", працягваюцца акцыі пратэсту.
Як піша "Новая газета", мясцовыя жыхары перакрылі пад'езд да смецевага палігона. Паліцыя затрымала каля дзесяці чалавек.
Жыхароў Валакаламска абурае тое, што смеццявозы працягваюць прыязджаць на "Ядрава", хаця ўлады абяцалі спыніць выкарыстанне палігона.
Па словах удзельнікаў акцыі, цяпер пратэстоўцаў каля сотні чалавек, але паліцыі — яшчэ больш.
Между тем, на «закрытый» пустоболом Воробьевым полигон «Ядрово» сейчас не едут мусоровозы.
— Denis Kunaev (@d_kunaev) April 15, 2018
Потому что люди вышли, а не Воробьев приказал.
А Воробьев приказал разогнать людей. Потому что может. pic.twitter.com/Aryth0oNlv