У парку Чэлюскінцаў паставяць новае кола агляду

У мінскім парку Чэлюскінцаў усталююць новае кола агляду, паведамляе БЕЛТА. Падрыхтоўка пляцоўкі для гэтага атракцыёна пачнецца ўжо на наступным тыдні. Праект прайшоў усе неабходныя этапы ўзгаднення, у тым ліку дзяржэкспертызу. Тэндэр на пастаўку самога кола выйграла ўкраінская кампанія, яе спецыялісты і змантуюць атракцыён. Выпрабаванне новага кола адбудзецца ўжо сёлета.  Вышыня атракцыёна — 27,5 метра. Гэта на 2,5 метра вышэй за стары. У 20 кабінках змогуць адначасова размясціцца 80 чалавек. Плануецца, што кабінкі будуць як закрытымі, так і адкрытымі. Кола агляду каштавала 600 мільёнаў рублёў.

Пры гэтым найвышэйшым у Беларусі застаецца кола ў сталічным парку Горкага. Там паглядзець на мінскія пейзажы можна з вышыні 54 метраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі