У Пінску ў аварыю трапіў аўтобус з пасажырамі
Аўтобус з пасажырамі трапіў у ДТЗ у Пінску, перадае БЕЛТА.
Здарэнне адбылося сёння каля 16:10. За рулём аўтобуса МАЗ быў 49-гадовы мінчук. На праспекце Жалтоўскага кіроўца перастройваўся з крайняй правай у крайнюю левую паласу і сутыкнуўся пры гэтым з аўтамабілем "Форд". Легкік выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў BMW.
Пацярпелых пры аварыі няма. У салоне аўтобуса ў той час ехалі 10 пасажыраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.