У Пінску злавілі нелегальную гандлярку золатам
Крымінальную справу за незаконны гандаль золатам завялі на 41-гадовую жыхарку Пінску, паведамляе БелаПАН. Яе затрымалі на адной з вуліц гораду пасля таго, як жанчына прадала залаты ланцужок без дзяржаўнага прабірнага кляйма. У яе аўтамабілі міліцыя знайшла яшчэ 37 упрыгожанняў з золату, падрыхтаваных на продаж. У яе жытле таксама былі вырабы з золату. Жанчына прадавалі іх з разліку 36-38 долараў за грам. Усе завушніцы, пярсцёнкі і ланцужкі былі без дзяржаўнага кляйма СССР ці Беларусі.
Тры гады таму за такое ж злачынства асудзілі іншую пінчанку. Цяпер міліцыя шукае канал, па якім у горад прыходзіць гэты нелегальны тавар.
Тры гады таму за такое ж злачынства асудзілі іншую пінчанку. Цяпер міліцыя шукае канал, па якім у горад прыходзіць гэты нелегальны тавар.