У Полацку вынеслі прысуд "рэйкаваму партызану"

У Полацку вынеслі прысуд "рэйкаваму партызану"

У Полацку вынеслі прысуд "рэйкаваму партызану". 40-гадовы жыхар Полацкага раёна Т. за "наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць шляхоў зносін" асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму (прысуд яшчэ можа быць абскарджаны), паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці. Па яе версіі, мужчына патрапіў пад уплыў "дэструктыўных крыніц інфармацыі", якія заклікалі праводзіць дыверсіі на чыгунцы ў Беларусі. Прычыны такіх заклікаў не згаданыя, а гэта былі спробы спыніць перасоўванне расійскіх войскаў і тэхнікі ў бок Украіны.

Жыхар Полаччыны ў ноч на 16 сакавіка падпаліў абсталяванне рэлейнай шафы на чыгунцы каля вёскі Шлюбаўшчына. Сцвярджаецца, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Абсталяванне было знішчана. На карысць Беларускай чыгункі суд Полацкага раёна і горада Полацка спагнаў з асуджанага больш за 5,7 тысячы рублёў.

Дыверсіі ў Беларусі пачаліся адразу ж пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Інфраструктуру беларускай чыгункі ўзялі пад ахову міліцыя і ўнутраныя войскі. Некалькіх "рэйкавых партызан" пры затрыманні паранілі. У траўні Аляксандр Лукашэнка ўхваліў смяротную кару за "замах на ўчыненне акту тэрарызму".

Чакаецца суд над групай "рэйкавых партызан", якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі