Сілавікі паранілі трох "рэйкавых партызанаў", аднаго з іх шпіталізавалі

Сілавікі паранілі трох "рэйкавых партызанаў", аднаго з іх шпіталізавалі

У ноч на 30 сакавіка каля чыгункі сілавікі затрымалі трох жыхароў Бабруйска 27 і 28 гадоў, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

Маладыя людзі, па звестках МУС, ажыццяўлялі сабатаж на чыгунцы. 28 сакавіка спалілі дзве рэлейныя шафы сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі. Іх затрымалі, калі яны рыхтавалі чарговы акт на чыгунцы пад Бабруйскам. 

"Рэйавых партызанаў" заўважыў патруль зводнага атрада хуткага рэагавання. Калі яны паспрабавалі ўцячы, сілавікі адкрылі агонь на паражэнне.

Адзін партызан быў паранены, яго давялося шпіталізаваць. Іншым аказалі меддапамогу на месцы.

Паведамляецца, быццам у аўтамабілі партызанаў выявілі рацыі і прыладу "для сходу з рэек" цягніка.

Раней з'яўлялася інфармацыя, што партызанам удалося ўцячы ад пераследу.

Таксама МУС паведамляе, што ў Барысаве быў затрыманы яшчэ адзін "рэйкавы партызан". Яго таксама паранілі пры затрыманні і шпіталізавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі