У Польшчы і Літве каля мяжы з Беларуссю прайшлі антываенныя пікеты

У Польшчы і Літве каля мяжы з Беларуссю прайшлі антываенныя пікеты

2 сакавіка ў Польшчы і Літве каля мяжы з Беларуссю прайшлі антываенныя пікеты. Іх правялі беларусы.

Акцыю каля памежнага перахода "Варшаўскі мост" на польска-беларускай мяжы арганізавала Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Як кажа яго кіраўнік Павел Латушка, яе мэтай была падтрымка беларусаў, якіх на радзіме затрымалі за ўдзел у антываенных акцыях. Выказвалася падтрымка і ўкраінскаму народу, які стрымлівае расійскую агрэсію, прыцягвалася ўвага да сітуацыі ў Беларусі.

На літоўска-беларускай мяжы акцыя прайшла каля памежнага пункта ў Мядзінінкай. Яе ўдзельнікі запатрабавалі спынення агню ва Украіне і стварэнне магчымасці для мірных жыхароў пакінуць зону баявых дзеянняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі