У Польшчы прызямліўся паветраны шар з Беларусі. Ён вёз цыгарэты

Кантрабанда беларускіх цыгарэтаў

Кантрабанда беларускіх цыгарэтаў / Паліцыя Падлясся

Паветраны шар з грузам з кантрабандных цыгарэтаў прызямліўся на баку Польшчы недалёка ад беларускай мяжы, піша Беластоцкае медыя Bialystok.eska.

Шар апусціўся ў горадзе Сакаланы за некалькі кіламетраў ад беларускай мяжы. Паліцэйскім паведамілі пра гэта пасярод ночы. Першапачаткова разглядалася версія, што шар можа быць метэазондам. Але пасля абследавання яго піратэхнікамі выявіўся прымацаваны да шара пакет. У ім ляжалі 1,2 тысячы пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак.

Гэта ўжо другая за некалькі тыдняў спроба пераправіць у Польшчу цыгарэты на паветраным шары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі