У працы Facebook і Instagram 13 сакавіка адбыўся збой
Маштабны збой адбыўся ў працы сацыяльных сетак Facebook і Instagram. Як удакладняе hromadske.ua, пацярпелі карыстальнікі Беларусі, Украіны, Расіі, Заходняй Еўропы і ЗША.
У абедзвюх сацсетках не было магчымасці публікаваць запісы, а таксама адпраўляць і атрымліваць паведамленні. Таксама на камп'ютарах не працаваў Facebook Messenger, пры гэтым ён загружаўся на мабільных прыстасаваннях. У Instagram не загружаліся "гісторыі".
Перад гэтым маштабны збой у працы Фэйсбука адбыўся ў лютым. Ад яго найбольш пацярпелі карыстальнікі ў Цэнтральнай Еўропе.