У Пружанах алкаголікі не хочуць перабіраць крэветкі і збягаюць у вёску
Як паведамілі Еўрарадыё ў адміністрацыі прадпрыемства “Трансаэкспрэс” з Пружанаў, ад іх пачалі сыходзіць "асацыяльныя элемэнты", якіх аблвыканкам прымусіў наняць на працу. “Алкаголікі масава рушылі на працу ў сельскую гаспадарку. Там заробкі даюць кожны дзень, а ў нас напрыканцы месяца”, — патлумачыла супрацоўніца гэтага замежнага прадпрыемства.
“Трансаэкспрэс” займаецца ачысткай крэветак, марскіх рачкоў з Нямеччыны. Абласныя ўлады абавязалі прадпрыемства браць на працу нядбайных бацькоў. Тым перайсці на працу кудысьці цяжэй: іх прыводзяць і забіраюць міліцыянты, іхнюю працу адсочваюць гарадскі аддзел занятасці і сацыяльная служба.
На прадпрыемстве лічацца больш за 100 працаўнікоў, з іх каля 40 працуюць па кантракце. Цяпер на працу ходзяць да 70 чалавек.
Паводле супрацоўніцы “Трансаэкспрэса”, да іх прысылаюць таксама іншых судова абавязаных да прымусовай адпрацоўкі — крэдытных даўжнікоў, або тых, хто нанес камусьці матэрыяльную шкоду.