У Пружанах "за палітыку" затрымалі як мінімум чатырох чалавек

У Пружанах "за палітыку" затрымалі як мінімум чатырох чалавек

У Пружанах затрымалі як мінімум чатырох чалавек, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

На праўладных тэлегам-каналах з'явілася "пакаяльнае" відэа з дырэктарам швейнай фірмы Сяргеем Вакульчыкам. 45-гадовы мужчына кажа, што на сваёй старонцы ў "Аднакласніках" размясціў фотаздымак з нацысцкай сімволікай. Паведамляецца, што яму прысудзілі 15 сутак арышту.

Таксама з'явілася інфармацыя, што сярод затрыманых — былы следчы Максім Куроўскі. Папярэдне, яго затрымалі за каментары ў інтэрнэце.

Раней з'яўляліся паведамленні пра масавыя палітычныя аблавы ў Іванаве і Мазыры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі