У межах расследавання падзей у Кіеве затрыманыя 9 чалавек
Міліцыя Кіева расследуе 11 крымінальных вытворчасцяў па падзеях 1 снежня ва ўкраінскай сталіцы.
Усе яны звязаныя з захопам адміністрацыйных будынкаў ды іншымі інцыдэнтамі, перадае interfax.by. У рамках гэтых расследаванняў затрыманыя дзевяць чалавек.
Пяць справаў адкрытыя па падзеях у Кіеўскай мэрыі, чатыры — па інцыдэнтах каля будынка адміністрацыі прэзідэнта, дзве — па здарэннях каля Дома прафсаюзаў.
У кіеўскай міліцыі кажуць, што больш за 90 іх супрацоўнікаў знаходзіцца на стацыянарным лячэнні з траўмамі цяжкай і сярэдняй ступені цяжкасці.
Фота — AP