У Расіі рабаўнік адабраў у беларускі… канспекты
У Ленінградскай вобласці невядомы напаў на грамадзянку Беларусі.
Паваліўшы на зямлю 21-гадовую дзяўчыну, налётчык адабраў у яе сумку, у якой знаходзіліся канспекты, дакументы і два мабільныя тэлефоны.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, пасля злачынства мужчына ўцёк у бок аўтобуснага прыпынку.
Зараз паліцыя спрабуе ўсталяваць асобу нападніка.